19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылося першае рабочае пасяджэнне групы, створанай па даручэнні кіраўніка дзяржавы для вывучэння праблемных пытанняў будаўнічай галіны і выпрацоўкі канкрэтных мер па іх вырашэнні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Члены рабочай групы дэталёва абмеркавалі негатыўныя аспекты, якія існуюць на ўсіх стадыях будаўнічага працэсу, і выпрацавалі сумесны план маючай адбыцца работы.

Па выніках абмеркавання кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў, назначаны Аляксандрам Лукашэнкам старшынёй рабочай групы, правёў першапачатковае размеркаванне абавязкаў у адпаведнасці з прафесійнымі навыкамі кожнага і паставіў задачы для вывучэння і разгляду на маючых адбыцца пасяджэннях.

"Прадугледжваецца, што для вырашэння задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, члены рабочай групы будуць збірацца як мінімум два разы на тыдзень. Наступнае пасяджэнне рабочай групы намечана на 20 чэрвеня. У цэнтры разгляду - работа службаў заказчыка, у тым ліку нізкая эфектыўнасць дзейнасці УКСаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў", - адзначылі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Як адзначалася 14 чэрвеня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, сфера дзейнасці УКСаў мясцовых выканкамаў на сёння з'яўляецца адной з найбольш праблемных, пачынаючы з прабелаў у дзеючай нарматыўнай прававой базе, непразрыстасці расходавання фінансавых сродкаў, нізкай якасці будаўніцтва жылля, незадавольняючага аўтарскага нагляду праекціроўшчыкаў за будаўніцтвам, высокай плыннасці і нізкага прафесійнага ўзроўню кадраў і заканчваючы карупцыйнымі праявамі.

Прадугледжваецца, што члены рабочай групы, дзейнасць якіх будзе сфакусавана на гэтых пытаннях, дэталёва прааналізуюць назапашаныя праблемы і прапануюць канкрэтныя меры па іх вырашэнні.

Пасля сумеснга абмеркавання прапановы будуць фармалізаваны і накіраваны дзяржаўным органам і арганізацыям для неадкладнага ўстаранення выяўленых недахопаў.-0-