Аб выкананні пратакола даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Валосавіцкага сельсавета, расказала Любоў Ізмайловіч, старшыня дадзенага сельскага выканаўчага камітэта.



Няма лепельскага хлеба ў крамах і пратэрмінаванае малако, выдаленне аварыйных дрэў, устаноўка кантэйнера на могілках — гэтыя і іншыя пытанні ўзнімалі жыхары сельсавета. Многія з іх ужо вырашаны, некаторыя яшчэ знаходзяцца на кантролі.

Аб выніках правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам на тэрыторыі Даўжарыцкага сельсавета далажылі адказныя выканаўцы згодна з графікам правядзення.

Скаргі на працу аўталаўкі Лепельскага філіяла Віцебскага аблспажыўсаюза па якасці прадукцыі і малому асартыменту,
прыбраць старое агароджу на могілках, у зімовы час просьба чысціць дарогі, замена вулічных ліхтароў, выдаленне аварыйных дрэў, адаптаваць маршрут аўтобуса пад прыём медработніка ў амбулаторыі, пачысціць калодзеж, просьба арганізаваць лагапедычную групу ва ўстанове адукацыі, перабоі ў рабоце электрычнасці, шмат сухіх дрэў на могілках і не забіраецца смецце, абрэзка дрэў ля дарог — такія пытанні і праблемы паднялі жыхары сельсавета перад прадстаўнікамі ўлады.

Аб выніках абследавання рабочай групы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Даўжарыцкага сельсавета расказаў Вадзім Пшэнка, інспектар аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.

Аб выкананні зямельнага заканадаўства на тэрыторыі Даўжарыцкага сельсавета далажыла Ганна Дзямешчанка, галоўны спецыяліст аддзела землеўпарадкавання Лепельскага райвыканкама.Аб рабоце Даўжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў расказала Таццяна Рамановіч, старшыня Даўжарыцкага сельскага выканаўчага камітэта.