Пасяджэнне праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні РВК Веранікі Хомбак
Пасяджэнне праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні РВК Веранікі Хомбак.Быў разгледжаны ход выканання мерапрыемстваў Дзяржпраграмы «Сацыяльная абарона на 2021-2025 гады» па далейшым стварэнні ў Лепельскім раёне даступнага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.
Аўтавакзал, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр з басейнам, жылыя дамы ў аграгарадку Стаі і ў Лепелі - гэтыя аб'екты наведалі спецыялісты.
Тактыльная плітка, гукавыя інфарматары, парэнчы, пандусы, тактыльныя шыльдачкі - наяўнасць гэтых і іншых элементаў даступнага асяроддзя праверылі члены савета. Калі здаровы чалавек лёгка знойдзе выйсце з сітуацыі на шляху, то да людзей з інваліднасцю трэба ставіцца з разуменнем, і абсталяваныя аб'екты разглядаць з пазіцыі іх зручнасці і камфортнасці выкарыстання гэтых аб'ектаў, - падкрэсліла Вераніка Хомбак.