Фестываль «Зорка надзеі» традыцыйна праходзіць на Лепельшчыне напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў.

У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай сёлета фестываль прайшоў з 10 лістапада па 15 лістапада ў анлайн-фармаце. Акрамя гарадоў Віцебскай вобласці, прынялі ўдзел: Самара, Крычаў, Чэрвень, Беразіўка, Ліда, Лунінец, Навагрудак, Нароўля, Мікашэвічы, Магілёў.

Па традыцыі фестываль ахоплівае ўсе віды творчасці, якія могуць паказаць удзельнікі. З'явілася сёлета і новая намінацыя, гэта «Радыёп'еса».

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі за сваю творчасць дыпломы рознай ступені.

Гран-пры фестывалю журы аднагалосна прысудзіла студыі інклюзіўнай творчасці г. Самара.

Усе жадаючыя могуць паглядзець фестываль на спецыяльна створанай старонцы ВКонтакте https://vk.com/id687272688.