Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Юрыем Барысавым, які праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб прычынах нештатнай сітуацыі, што адбылася напярэдадні на стартавай пляцоўцы касмадрома Байканур. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як заявіў Юрый Барысаў, усе недахопы ўстараняюцца ў адпаведнасці з рэгламентам, які прадугледжаны для падобных сітуацый. Заключэнне дзяржкамісіі будзе гатова ўжо сёння.
Старт экіпажа карабля "Саюз МС-25", у склад якога ўваходзіць і беларуска Марына Васілеўская, намечаны на 23 сакавіка ў 15.36 па маскоўскім і мінскім часе. Генеральны дырэктар "Раскосмас" запэўніў, што ўсё пройдзе штатна.