9 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Якасць вады і стан водных экасістэм трансгранічных водных аб'ектаў басейнаў рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна будзе разгледжана на шостым пасяджэнні сумеснай беларуска-расійскай камісіі па ахове і рацыянальным выкарыстанні трансгранічных водных аб'ектаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Пасяджэнне пройдзе ў Віцебску з 9 па 10 лістапада. На ім плануецца абмеркаваць прапановы па напрамках навукова-даследчых і навукова-прыкладных работ па паляпшэнні водагаспадарчай абстаноўкі ў басейнах рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна, па паляпшэнні іх экалагічнага стану, унесці дапаўненні ў пералік трансгранічных водатокаў і змяненні і дапаўненні ў пералік трансгранічных азёр басейна ракі Заходняя Дзвіна, а таксама пытанне якасці вады і стану водных экасістэм трансгранічных водных аб'ектаў басейнаў рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна, разгледзець крытэрыі ацэнкі ўтрымання цяжкіх металаў у паверхневых водах трансгранічных водных аб'ектаў.
Сумесная беларуска-расійская камісія па ахове і рацыянальным выкарыстанні трансгранічных водных аб'ектаў дзейнічае ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб'ектаў, падпісаным у 2002 годзе паміж урадам Беларусі і ўрадам Расійскай Федэрацыі для рэалізацыі Канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных водатокаў і міжнародных азёр. Папярэдняе пасяджэнне камісіі праходзіла ў 2010 годзе ў Маскве.-0-
БЕЛТА
Стан экасістэм трансгранічных рэк разгледзіць беларуска-расійская камісія 9-10 лістапада ў Віцебску
9.11.20110 праглядаў