Состоялось очередное заседание комиссии по делам несовершеннолетних под руководством заместителя председателя райисполкома Вероники Хомбак

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак

14.11.20250 праглядаў

У рабоце прыняла ўдзел памочнік пракурора раёна Дзіяна Трацаўская

Парадак дня ўключаў 15 пытанняў, якія тычацца абароны правоў і інтарэсаў непаўналетніх. У цэнтры ўвагі — хадайніцтвы аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і неабходнасці прыняцця ў дачыненні да іх мер дзяржаўнай абароны.

Члены камісіі старанна вывучалі матэрыялы і заслухоўвалі меркаванні спецыялістаў, каб кожнае рашэнне было ўзважаным і абгрунтаваным. Акрамя таго, разгледзелі пытанні ў дачыненні да бацькоў, якія грэбуюць сваімі абавязкамі.