Падведзены вынікі выканання Пагаднення паміж упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, раённай прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, раённым аграпрамысловым саюзам "ВітАПС" за 2024-ы, разгледжаны праца пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СУП "Пражэктар-агра", пытанні ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны ў КУПСХП "Лепельскае" і інш.

У пасяджэнні прынялі ўдзел галоўны тэхнічны інспектар абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Яўген Зуй, галоўны прававы інспектар абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аліна Каралёва.

Галоўная тэма — удзел прафсаюзных арганізацый у правядзенні веснавой палявой кампаніі.

Сярод запрошаных — старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, інжынеры па ахове працы, галоўныя эканомісты.