На пасяджэнні былі разгледжаны асобы, схільныя да праяўлення гвалту ў сям'і, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, ухіляюцца ад працоўнай дзейнасці, злоўжываюць спіртнымі напоямі. З дадзенай катэгорыяй грамадзян былі праведзены прафілактычныя гутаркі аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў у далейшым.

Таксама разгледжаны пытанні аб праводзімай рабоце па папярэджанні траўматызму і гібелі людзей пры выкарыстанні газавага абсталявання, правілах бяспечнага карыстання газам у быце, а таксама аб прафілактыцы няшчасных выпадкаў на вытворчасці і ў быце, звязаных з паражэннем электрычным токам.