Супрацоўнікамі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС праведзена прафілактычнае мерапрыемства "Рэгіён", падчас якога выяўлена 12 парушэнняў ПДР. Адно з іх - кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане
Адзін парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, транспартны сродак пастаўлены на ахоўную стаянку.
Інспектары нагадваюць кіроўцам аб недапушчальнасці кіравання транспартам у стане ап'янення, а таксама аб адказнасці ў выпадку выяўлення дадзеных парушэнняў.
Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з просьбай не заставацца абыякавымі да праблемы п'янства на дарозе, своечасова паведамляць на лінію "102" аб нецвярозых кіроўцах і пешаходах, каб убяспечыць сябе і сваіх блізкіх.
Супрацоўнікамі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС праведзена прафілактычнае мерапрыемства "Рэгіён"
27.2.20250 праглядаў