У адным з рэйдаў журналіст газеты «Лепельскі край» адправіўся разам з праваахоўнікамі. У першую чаргу выяўлялі парушэнні Правілаў дарожнага руху, тлумачылі «небачаным» у цемры пешаходам правілы бяспечных паводзін на дарозе, а таксама праманіторылі сельскія населеныя пункты.
У адным з рэйдаў журналіст газеты «Лепельскі край» адправіўся разам з
праваахоўнікамі. У першую чаргу выяўлялі парушэнні Правілаў дарожнага
руху, тлумачылі «небачаным» у цемры пешаходам правілы бяспечных
паводзін на дарозе, а таксама праманіторылі сельскія населеныя пункты.
На гадзінніку – 7.00 раніцы. Шлях наш ляжыць у бок вёскі Старое Лядна, бо там
ажыўленая траса, жыхары часта ідуць на працу і вяртаюцца дадому пешшу
прама па ўзбочыне.
Нам насустрач едуць аўтамабілі, фары якіх асляпляюць вочы, хоць і ўключаны
блізкае святло, успрыманне абстаноўкі вакол, трэба сказаць, не самае лепшае.
Разгледзець ва ўмовах пешахода, а яны ў асноўным зімой у цёмным адзенні,
вельмі складана. Гэта як шукаць чорную кошку ў цёмным пакоі.
А вось і першыя пешаходы, якіх мы заўважылі толькі дзякуючы маленькім
флікерам. Хоць некаторыя грамадзяне іх і лічаць «бескарысным» элементам на
адзенні, але, паверце, яны выратавалі шмат чалавечых жыццяў.
-- Вось паглядзіце, як складана кіроўцу заўважыць на праезнай частцы чалавека.
Ідзе мужчына правільна -- насустрач транспарту, на руцэ – святлоадбівальны
элемент. А калі б быў без флікера, зусім быў бы незаўважным, -- кажа
старшы інспектар ДПС Дзмітрый Міснік.
За ім -- ледзь заўважны сілуэт мужчыны, і ён без свяцільнага элемента:
-- Згодзен, правілы дарожнага руху парушыў, сёння надзеў іншую куртку,
але абяцаю выправіцца, -- кажа пешаход інспектару ДПС Дзмітрыю Залатуху.
На першы раз -- прафілактычная гутарка, другая падобная прыпынак можа
пагражаць штрафам.
Пад'язджаем да населенага пункта, і веру, што тут жывуць дысцыплінаваныя
грамадзяне, якія носяць святлоадбівальныя элементы.
Прыемна было сустрэць невялікую групу школьнікаў, хоць у гэты час былі
канікулы. Усе яны без выключэння пазначаны флікерамі. За імі ішлі дзеці з
установы адукацыі -- і за іх мы таксама парадаваліся. Адчуваецца, што
настаўнікі шмат увагі надаюць гэтаму пытанню.
Успомнілі ў гэту раннюю раніцу і пра пасажырскія перавозкі. Хочацца адзначыць, што за 15 хвілін міма мяне ў Лепелі праехала больш за 10 машын таксі. Аказваецца,