Паводле статыстыкі, большасць дарожна-транспартных здарэнняў адбываецца ў цёмны час сутак з-за дрэннай бачнасці на дарозе. Каб пазбегнуць няшчаснага выпадку і захаваць сваё жыццё, удзельнікам дарожнага руху неабходна максімальна сябе абазначыць.
- Штодня шэраг пешаходаў па ўсёй краіне атрымлівае штрафы за адсутнасць святлоадбівальнікаў. Ігнараванне такіх элементаў часам становіцца фатальным, бо ў цёмны час сутак наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў нярэдка здараюцца з-за таго, што кіроўцы заўважаюць іх занадта позна. Што дзіўна, у большасці сваёй гэтае правіла ігнаруе дарослае насельніцтва, - каментуе старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Вадзім Седзін.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі рэйд, падчас якога нагадалі лепельчанам, чаму неабходна насіць флікер
13.2.20250 праглядаў