Старшы лейтэнант міліцыі Краснік Аляксей, старшы інспектар-інжынер групы сродкаў і сістэм аховы, юнакам з выпускных груп падрабязна расказаў аб паступленні ва ўстановы адукацыі сістэмы МУС: прахадныя балы, экзамены і, вядома, фізічная падрыхтоўка.

Апагей сустрэчы — выступленне бельгійскай аўчаркі Люцыфера са сваім напарнікам, сяржантам міліцыі Аляксеем Пархомцам! Розум і дысцыпліна службовай сабакі нікога не пакінулі абыякавым.

Але галоўнае — жывыя зносіны з маладымі супрацоўнікамі. Сяржант Аляксей Пархомец і сяржант Уладзіслаў Кутырла падзяліліся сваімі гісторыямі: як прыйшлі ў прафесію і чаму выбралі служэнне Радзіме.

Іх вопыт, хоць і крыху больш за тры гады, — лепшы прыклад для тых, хто стаіць на парозе выбару жыццёвага шляху.

Выбар прафесіі — гэта сур'ёзна. А выбраць прафесію абаронцы — адказна і ганарова.