З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі – «Пост бяспекі» ў харчовых крамах аграгарадка Стаі і горада Лепеля.

Тут ратавальнікі правялі тлумачальную працу з кожным пакупніком, навучыўшы яго, як папярэдзіць пажар у жыллі, зберагчы ад агню здароўе, жыццё і маёмасць.

Падчас правядзення прафілактычных гутарак работнікі МНС распавядалі пакупнікам пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, тлумачылі іх прычыны, дэманстравалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які штогод апраўдвае сваё прызначэнне дзясяткамі выратаваных жыццяў.

Асаблівую ўвагу падчас гутарак пра бяспеку было нададзена правілам эксплуатацыі печаў, бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і ўсіх электрапрыбораў, якія выкарыстоўваюцца ў быце.

Прадстаўнікі МНС таксама нагадалі, да чаго можа прывесці дуэт «цыгарэта+алкаголь», патлумачылі, як папярэдзіць пры курэнні пажаранебяспечныя сітуацыі.

Разам з прадуктамі харчавання людзі забіралі з сабой карысныя веды пра бяспеку. На памяць ім былі ўручаны тэматычныя памяткі з важнымі рэкамендацыямі па бяспецы жыццядзейнасці.