Як паказвае практыка, ледзь з'яўляецца лёд на рацэ, аматары «ціхага палявання» тут як тут. І галоўны аргумент у размове – надвор'е.

Сёння азёры горада абследавалі першы намеснік начальніка Лепельскага РАНС Аляксей Гірс і начальнік Лепельскай выратавальнай станцыі Ігар Міхно.

– Аб сваёй бяспецы кожны павінен падумаць яшчэ на беразе, – казалі ратавальнікі. – На жаль, ужо ў гэтым годзе ёсць ахвяры тонкага лёду. Не варта рызыкаваць уласным жыццём, бо дома нас усіх вельмі чакаюць і любяць.

Рэйды будуць працягнуты, ратавальнікі абследуюць вадаёмы, размешчаныя ў межах горада і ў сельскай мясцовасці.