Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі супрацоўнікі сістэмы МНС Беларусі ўдастоены ордэна Пашаны і падзякі Прэзідэнта за ўклад у развіццё пажарна-выратавальнага спорту. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Намеснік начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №23 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Мінскае гарадское ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Мікіта Уколаў удастоены ордэна Пашаны за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і вялікі асабісты ўклад у развіццё пажарна-выратавальнага спорту.
Падзяка Прэзідэнта Беларусі за прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і асабісты ўклад у развіццё пажарна-выратавальнага спорту аб'яўлена старэйшаму інспектару па фізічнай культуры і спорце аддзела па арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі і спартыўна-масавай работы цэнтра арганізацыі спартыўна-масавай работы дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС Аляксандры Пашвенчук і намесніку начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №33 Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Мінскае гарадское ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" Антону Тарасевічу.
Супрацоўнікі МНС узнагароджаны ордэнам Пашаны і Падзякай Прэзідэнта за ўклад у развіццё пажарна-выратавальнага спорту
17.9.20240 праглядаў