27 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пажарныя ў Паставах сёння выратавалі з палаючай кватэры інваліда і ліквідавалі ўзгаранне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
У 12 гадзін 31 хвіліну ў Пастаўскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў Паставах. Пажарныя выявілі адкрытае гарэнне маёмасці ў пакоі двухкватэрнага жылога дома. З палаючай кватэры яны вынеслі 49-гадовага гаспадара, які нядаўна перанёс інсульт. Мужчына перасоўваўся па доме з дапамогай зэдліка, а калі выявіў узгаранне, паспрабаваў яго самастойна ліквідаваць. Аднак з-за парушэнняў функцый апорна-рухальнага апарата ўпаў і не змог падняцца. З дыягназам: апёкі II-III ступені ніжняй часткі цела на плошчы 10-15% ён дастаўлены ў раённую бальніцу. У выніку пажару ў пакоі пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, маёмасць, сцены. Суседняя кватэра не пацярпела, пражываючыя ў ёй людзі знаходзіліся на працы.
Прычынай пажару стала пакінутая без нагляду ацяпляльна-варачная печ.-0-
БЕЛТА
Супрацоўнікі МНС у Паставах выратавалі на пажары інваліда
27.1.20120 праглядаў