Супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС у рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Мотацыкліст" правялі рэйдавыя мерапрыемствы, падчас якіх правяралася фізічны стан кіроўцаў мотатранспарту, а таксама неабходныя дакументы для ўдзелу ў дарожным руху.
Даведзены асноўныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да кіроўцаў мотатранспарту. Адзін кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне мотацыклам, не маючы права кіравання транспартным сродкам, два — за кіраванне мотацыкламі, якія не маюць допуску да ўдзелу ў дарожным руху.
Супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС у межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Матацыкліст" правялі рэйдавыя мерапрыемствы
21.7.20250 праглядаў