Супрацоўнікі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС правялі прафілактычны рэйд у межах правядзення прафілактычнай акцыі па папярэджанні ДТЗ кіроўцамі мотатранспарту.

Быў узмоцнены кантроль за выкананнем кіроўцамі мотатранспарту ПДР, у той жа час з кіроўцамі была праведзена гутарка аб няўхільным выкананні патрабаванняў Правілаў дарожнага руху.