У рамках праводзімага мерапрыемства «Мабільнасць па правілах!» супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Лепельскага РАУС сумесна з прадстаўніком БРСМ і камандай ЮІД ДУА "Сярэдняя школа №3 горада Лепеля" правялі прафілактычную акцыю на вуліцах горада.
У рамках праводзімага мерапрыемства «Мабільнасць па правілах!»
супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Лепельскага РАУС сумесна з прадстаўніком БРСМ і
камандай ЮІД ДУА "Сярэдняя школа №3 горада Лепеля" правялі
прафілактычную акцыю на вуліцах горада.
Спачатку супрацоўнікі міліцыі нагадалі школьнікам Правілы дарожнага руху, што
трэба прымяняць свае веды ў паўсядзённым жыцці ў якасці пешаходаў і
веласіпедыстаў. Разгледзелі некаторыя небяспечныя сітуацыі, якія могуць іх
падсцерагаць на праезнай частцы, і пра важнасць выкарыстання святлоадбівальных
элементаў у цёмны час сутак.
Таксама расказалі пра месцы, дазволеныя для язды на самакаце, ровары,
роліках...
Затым супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і ЮІДаўцы выйшлі на вуліцы горада і нагадалі кіроўцам і пешаходам пра ўзаемную ветлівасць на праезнай частцы. Яны заклікалі удзельнікаў дарожнага руху забяспечыць бяспеку людзям пажылога ўзросту, прапаноўваць дапамогу на дарозе і выконваць асаблівую асцярожнасць пры руху ў жылых зонах, на дваравых тэрыторыях, асабліва каля дзіцячых пляцовак, і ў зоне пешаходных пераходаў.
Кіроўцы і пешаходы, пагутарыўшы з юнымі інспектарамі, казалі
ім дзякуй і абяцалі быць законапаслухмянымі ўдзельнікамі дарожнага руху.
— Мы хочам, каб наш горад быў бяспечным для ўсіх, каб было менш на
дарогах здарэнняў, а для гэтага кожны ўдзельнік дарожнага руху павінен
быць законапаслухмяным. Важна, каб кіроўцы не садзіліся за руль у стане
алкагольнага ап'янэння, таму што менавіта з-за гэтага адбываецца больш за ўсё
ДТЗ, — кажа кіроўцу юны інспектар.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"