Бяспека аб'ектаў будаўніцтва — на асаблівым кантролі ў ратавальнікаў.

Бяспека аб'ектаў будаўніцтва — на асаблівым кантролі ў ратавальнікаў.

У мэтах кантролю забеспячэння пажарнай бяспекі на аб'ектах будаўніцтва Лепельскага раёна работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па НС сумесна з карэспандэнтам газеты «Лепельскі край» праведзены мерапрыемствы тэхнічнага характару на асабліва значных будоўлях раёна: будаўніцтве новага дзіцячага сада і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў горадзе Лепелі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена мабільным (перасоўным) вагончыкам будаўнікоў і іншым часовым збудаванням на будаўнічых пляцоўках, так званым вагон-бытоўкам, менавіта яны ў большасці выпадкаў з'яўляюцца аб'ектамі пажараў на будаўнічых пляцоўках.
Згодна з нормамі, адным з патрабаванняў, на якое звярталі ўвагу ратавальнікі, была эксплуатацыя печаў завадскога вырабу, бо самаробныя печы не праходзілі выпрабаванні і не з'яўляюцца настолькі надзейнымі, як зробленыя на вытворчасці. Без увагі не засталіся і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, задача якіх — апавясціць аб узніклым пажары і тым самым выратаваць жыццё чалавека. Вогнетушыцелю, правілам яго прымянення таксама было ўдзелена значнае ўвагу.
У ходзе правядзення мерапрыемстваў асноўных грубых парушэнняў выяўлена не было, аднак і не абышлося без тых аб'ектаў, дзе кіраўнікі і службовыя асобы будаўнічых арганізацый не з поўнай адказнасцю ставяцца да забеспячэння пажарнай бяспекі.
У ходзе правядзення мерапрыемстваў работнікам падрадных арганізацый даводзілася інфармацыя аб парушэннях патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама неадкладна прымаліся меры рэагавання па ліквідацыі ўсіх выяўленых парушэнняў.

Газета "Лепельскі край"