Сацыяльная інтэграцыя дзяцей-інвалідаў — неад'емная частка кожнага грамадства. Нямала робіцца і на Лепельшчыне. Сорак два чалавекі (бацькі, дзеці, дзеці-інваліды) наведалі вайсковую часць №71327 у Заслонаве.
Сацыяльная інтэграцыя дзяцей-інвалідаў — неад'емная частка кожнага грамадства. Нямала робіцца і на Лепельшчыне. Сорак два чалавекі (бацькі, дзеці, дзеці-інваліды) наведалі вайсковую часць №71327 у Заслонаве.
Экскурсія пачынаецца ў фае клуба, якую праводзіць метадыст па культурна-забаўляльнай рабоце клуба в/ч 71327 Любоў Папова. Своеасаблівае віртуальнае падарожжа па яго залах зробім і мы.
Клуб — цэнтр армейскай ідэалагічнай работы, у якім знаходзяцца глядзельная зала на 600 месцаў, бібліятэка, аркестр воінскай часці №71327, дзіцячая школа мастацтваў, пакой баявой славы. Ідэя яе стварэння належала былому камандзіру часці гвардыі палкоўніку Мікалаю Міклашэвічу. Адкрыта была 8 мая 2015 года. Першы зала — «Край, у якім я служу». Тут у асноўным сабраны прылады працы і побыту, якія ўвабралі ў сябе гісторыю гэтага краю. Хлопцы з цікавасцю разглядалі саху, ступу, прас… Нядзіўна, бо многія бачылі іх у бабуль і дзядуляў, а то і не бачылі зусім. І не менш зачаравана слухалі Любоў Фёдараўна, бо даведацца далёкае мінулае хацелася кожнаму.
На тым месцы, дзе зараз размяшчаецца Заслонава, калісьці рос сасновы лес, які ўшчыльную падыходзіў да рэчкі Ульянкі. Належаў лес пану Спасоўскаму, які пасля прадаў яго англійскім прамыслоўцам. Пасля высечкі лесу драўніну звязвалі ў плыты і па Ульянцы, праз Заходнюю Дзвіну, сплаўлялі ў Рыгу. З Рыгі драўніну адпраўлялі ў Англію.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі другое дыханне паселішчу надало будаўніцтва чыгункі, якое пачалося ў 1925 годзе і скончылася ў 1928. У 1935 годзе прынялі рашэнне аб будаўніцтве ваеннага гарадка. Месца атрымала назву «Раз'езд 116 км» і захавалася да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пабудавалі дзве казармы, баракі для будаўнікоў, чатыры жылыя дамы, гарнізонны Дом афіцэраў… Стварылі Лепельскае артылерыйска-мінамётнае вучылішча… Аднак наступіў 1941 год… Пра гэта захоўваюць памяць стэнды ў другім зале, які прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. З пачаткам вайны воінскія часці мабілізавалі, сем'і вайскоўцаў эвакуіравалі. На тэрыторыі гарадка знаходзіліся асобныя атрады нямецкага гарнізона. Партызанскі рух быў добра арганізаваны, пра што сведчыць сапраўдны экспанат — запіска, зробленая на нямецкай накладной. Лішнім пацвярджэннем таму — перайменаванне раз'езда ў «Заслонава» ў гонар легендарнага камандзіра партызанскага атрада і брыгады Канстанціна Заслонава.
…Падлеткі стаяць каля стэнда баявога шляху часці. 19-я гвардзейская асобная Чырвонасцяжная Мікалаеўска-Будапешцкая ордэна Суворава другой ступені механізаваная брыгада сфарміравана дырэктывай штаба Уральскай ваеннай акругі ад 12 верасня 1941 года паблізу горада Камышлова як 363 стралковая дывізія. За адвагу ў баях, стойкасць, мужнасць і гераізм асабовага складу дывізію пераўтварылі ў 22-ю гвардзейскую стралковую дывізію, у 1942 годзе ўручылі баявое гвардзейскае знамя. Неўзабаве дывізію перавярсніравалі ў другі гвардзейскі механізаваны корпус, які скончыў вайну 9 мая 1945 года ў Празе. У ходзе баёў медалём «Зорка Героя» ўзнагародзілі 29 чалавек, рознымі ордэнамі і медалямі — 14107 чалавек, прайшлі з баямі дзесяць тысяч кіламетраў. З 1990 года 19-я гвардзейская танкавая дывізія перадыслацыравалася ў Заслонава. Экспазіцыя «Зброя перамогі» выклікала ў хлапчукоў ажыятаж. Бо побач — зброя, якой ваявалі іх дзяды. Сярод яе — знакаміты пісталет-кулямёт Шпагіна, станкавы кулямёт «Максім»…
Наступны зала — «Гісторыя і сучасныя Узброеныя сілы». Асаблівы гонар дывізіі — камандзіры. Кожны з іх унёс свой уклад. Да прыкладу, камандзір воінскай часці з 2002-га па 2003 год Андрэй Раўкоў, які Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2014 года прызначаны Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.
Цяпер у склад брыгады ўваходзяць 4-ы асобны танкавы батальён «Браняваны кулак», пяхота «Царыца палёў» (1, 2, 3, 30 асобныя механізаваныя батальёны), група артылерыі «Багі вайны», батальён сувязі «Нерв арміі», інжынерна-сапёрны, разведвальны і рамонтна-аднаўленчы батальёны, медыцынская рота і рота радыяцыйнай, хімічнай і бактэрыялагічнай абароны, зенітна-ракетны дывізіён.
Праходзім па калідоры «Алеі герояў». Па выніках Вялікай Айчыннай Ордэнам Чырвонага Сцяга ўзнагароджаны 665 чалавек, ордэнам Суворава — 101, Ордэнам Кутузава — 23, ордэнам Аляксандра Неўскага — 93, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны — 2046, Ордэнам Славы першай ступені — 4, другой — 57, трэцяй — 201 чалавек. Медалямі «За адвагу» — 7155, «За баявыя заслугі» — 3097. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 26 воінам дывізіі.
Гэта сапраўдныя героі, без усялякіх на тое агаворак. Адзін з прыкладаў — подзвіг гвардыі старшага лейтэнанта Івана Канарэва. Трынаццатага ліпеня 1943 года яго танк уступіў у бой з пяццю штурмавымі прыладамі праціўніка і знішчыў тры. Калі браніраваную машыну падбілі, змагаўся да апошняга снарада і жывым згарэў. Узнагароджаны ордэнам Леніна і пахаваны ў сяле Вазнясеніўка Шабекінскага раёна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Івану Аляксеевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 1996 года гвардыі старшы лейтэнант Канарэў навечна занесены ў спіс асабістага складу. Уражаныя экскурсанты адправіліся на пункт ВОХР. Начальніка варты Валерыя Еўдакіменку абступілі ўзбуджаныя дзеці. Бо тут ёсць шанец не толькі паглядзець, але і пакратаць сродкі абароны: гумовую дубінку, кайданкі. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся «Тульскі Такараў». Дубінку і пісталет у рукі, накінуць «бранзалеты» — аватар у сацыяльнай сетцы, без сумневу, набярэ нямала «лайкаў».
Наступнымі ў пазнавальнай экскурсіі ідуць вальеры. У іх дзевяць сабак. Восем нямецкіх аўчарак і адна сярэднеазіяцкая. Першай, велічна і грацыёзна, нібы на подыум, з вальера выходзіць Дэліс. У вартавой сабакі ёсць некалькі задач. Напрыклад, не прымаць ежу з рук чужога чалавека. Брахаць на тых, хто ідзе з фронту. Раней спрабавалі таксама ратвейлераў, аднак з-за кароткай поўсці сабака не можа якасна служыць у зімовы час. Мінімальны тэрмін службы — восем гадоў. Калі сабака яшчэ «ў форме», тэрмін падаўжаюць. Потым на пляцоўку выходзіць беласнежны сярэднеазіяцкі пёс. Многім хацелася пагладзіць прыгожага сабаку. Нельга, бо гэта службовая сабака, чыя задача — ахоўваць. Дарэчы, за больш чым дзесятак гадоў непрашэннях гасцей не было. Акрамя жывёл, якія выпадкова заблукалі на тэрыторыю часці.
З дапамогай намесніка камандзіра мотастралковай роты па ідэалагічнай рабоце 1-га асобнага механізаванага батальёна гвардыі лейтэнанта Аляксея Шугаева адпраўляемся на перадапошні пункт запланаванага маршруту — пункт тэхнічнага абслугоўвання і рамонту. Там — танкі Т-72Б на адкрытай стаянцы, асноўны баявы савецкі танк сямейства Т-72. Залезці на браню, дакрануцца да халоднага гусенічнага металу — і зрабіць яшчэ пару фота на памяць.
Адгадаеце, якая канчатковая кропка маршруту? З адкрытай стаянкі туды дабраліся даволі хутка, бо ўсе паспелі парадкам прагаладацца. У армейскай сталоўцы сытна і смачна накармілі наварыстым боршчам, рысам з курыцай, салатай са свежай капусты. На дэсерт — булачка з кампатам.