Ад таго, як знаходзяць тых, хто мае патрэбу ў сацыяльнай дапамозе, да таго, як прадухіліць «эмацыянальнае выгаранне» сваіх супрацоўнікаў – назапашаным вопытам з дырэктарамі ТЦСАН і загадчыкамі аддзяленняў ТЦСАН Віцебскай вобласці падзяліліся лепельскія калегі. У межах навучальнага семінара «Арганізацыя работы аддзялення сацыяльнай дапамогі ў ДУ ТЦСАН» - абмеркавалі шмат пытанняў.
Адкрыў семінар намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін. Ён падкрэсліў, што сацыяльная служба – гэта асаблівы інстытутут, дзе выпадковыя людзі працаваць не могуць. Далей госці азнаёміліся з нашым краем з дакументальнага фільма.

Начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка адзначыла:

- Тут працуе сем аддзяленняў, калі па рэспубліцы гэты паказчык, у асноўным, 4-5. У мінулым годзе было адкрыта два аддзяленні – тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання і адраснай сацыяльнай дапамогі. У бліжэйшым будучыні адкрыецца аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей. У параўнанні з мінулым годам колькасць абслугоўваных павялічылася на 20 чалавек. Дайсці да кожнага, хто мае патрэбу, падаўжыць яго пражыванне ў хатніх умовах – адна з эканамічна выгадных формаў работы. За першы квартал гэтага года звыш 32 мільёнаў рублёў было зароблены аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на доме…

На канкрэтным прыкладзе

Чым жыве лепельскі цэнтр, госці змаглі ўбачыць на ўласныя вочы падчас экскурсіі. Перад адміністрацыйным будынкам аб новым аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання расказала загадчыца Зінаіда Сімака. Тут жа прадэманстраваны і гаспадарчы інвентар. Скапаць агарод, абкасіць траву, пафарбаваць дом, папілаваць дровы – гэтыя работы выконваюць тры работнікі. Дарэчы, у верасні мужчын чакае яшчэ вучоба: яны асвояць спецыяльнасці электрыка, а, магчыма, і печніка. Дарэчы, гаспадарчая дапамога не адзіная, якую можна атрымаць у аддзяленні: яно прапануе 130 відаў разавых паслуг. Да прыкладу, сярод новых – паслугі Дзеда Мароза і Снягуркі. Для паездкі ў лячэбныя ўстановы і сацыяльныя пункты ў цэнтры ёсць два аўтамабілі. Адзін з іх абсталяваны пад'ёмнікам для інвалідных калясак. Паглядзеўшы на яго ў дзеянні, экскурсанты накіраваліся ў тэрытарыяльны цэнтр. Першай гасцей сустрэла загадчыца аддзялення па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі Таццяна Міснік: