Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Лепельская дзіцячая школа мастацтваў»

Адрас: г.Лепель, пл.Свабоды, 9

Рэжым працы:

Панядзелак-пятніца з 07.00 да 21.00

Субота з 07.00 да 21.00

Нядзеля – выхадны

Электронная пошта: dshilepel@dshilepel.by

Дырэктар Жалейка Юлія Анатольеўна

Тэлефон: 8 02132 3 61 42

Сацыяльная сетка:

Вконтакте: https://m/vk.com/dshi2021

Інстаграм: dshilepel

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лепельская дзіцячая школа мастацтваў» адна з найбуйнейшых устаноў адукацыі ў сферы культуры Лепельскага раёна. Установа створана ў 1958 годзе. У склад школы ўваходзяць чатыры філіялы – «Бароўская ДШМ», «Домжарыцкая ДШМ», «Заслонаўская ДШМ», «Стайская ДШМ традыцыйнай культуры». Кантынгент навучэнцаў складае звыш 1000 чалавек ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў. Працуюць аддзяленні па накірунках дзейнасці: «музычнае», «харэаграфічнае», «тэатральнае», «выяўленчае», «народная творчасць», «народная дэкаратыўна-прыкладное», а таксама хазрасчотнае аддзяленне, дзе навучаюцца жадаючыя розных узроставых катэгорый, адкрыты падрыхтоўчыя групы ранняга творчага развіцця для дзяцей дашкольнага ўзросту.

На базе школы мастацтваў дзейнічаюць творчыя калектывы, з іх дзевяць з найменнем «заслужаны», «узорны», «народны»: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны фальклорны калектыў «Сунічкі» (кіраўнік Кажэмская А.В., да 2024 года – Хомбак В.А.), узорны тэатр народнай песні «Валошкі» (кіраўнік Шыпуля Л.Ф.), узорны дзіцячы хор «Акварэль» (кіраўнік Бельская І.А.), узорны духавы аркестр «Форцісіма» (кіраўнік Гегельскі М.І.), узорны тэатр-студыя «Сюрпрыз» (кіраўнік Беленкоў Ю.В.), узорны ансамбль танца «Чароўныя» (кіраўнік Перапечка А.В., да 2024 года - Былінская Д.Г.), узорны харэаграфічны ансамбль «Зацея» (кіраўнік Шэстала С.М.), народны інструментальны ансамбль «Сустрэча» (кіраўнік Церашчанка В.С.), народная вакальная група настаўнікаў «Кампанела» (кіраўнік Сакалоўская І.В.).

У Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў створаны аптымальныя ўмовы для мэтанакіраванага фарміравання агульнай культуры кожнага дзіцяці, развіцця яго творчых здольнасцей, прафесійнай арыентацыі ў галіне мастацтваў. Галоўнымі задачамі школы з'яўляюцца выяўленне і рэалізацыя індывідуальных здольнасцей навучэнцаў, стварэнне адзінай творчай прасторы для захавання і развіцця патэнцыялу культурнай спадчыны сродкамі эстэтычнага, маральнага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

На працягу многіх гадоў у Лепельскай ДШМ склаліся багатыя традыцыі, выхавана не адно пакаленне юных музыкантаў, мастакоў і танцораў. У школе мастацтваў дзеці не толькі вучацца ігры на розных інструментах, асвойваюць асновы спеваў і харэаграфіі, але і прымаюць актыўны ўдзел у канцэртах і мерапрыемствах рознага ўзроўню. Штогод праходзяць майстар-класы, выставы навучэнцаў мастацкага аддзялення, творчыя сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі, арганізуюцца канцэртныя выступленні творчых калектываў і вучняў школы мастацтваў на розных канцэртных пляцоўках горада і рэспублікі. Калектыў школы з'яўляецца ўдзельнікам урачыстага канцэрта «Чалавек года Віцебшчыны - 2022», святочных мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Гала-канцэрта калектываў мастацкай творчасці Віцебскай вобласці ў рамках рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня», святочнага канцэрта ў рамках патрыятычнага форуму, прысвечанага Дню народнага адзінства «Гэта НАША гісторыя» (2022 г.), «Калі мы адзіныя» (2024 г.). Навучэнцы школы мастацтваў удзельнікі канцэртнай праграмы ў рамках дзіцяча-юнацкага культурна-асветніцкага праекта «Мы – музычная будучыня краіны».

Асаблівая ўвага ў школе надаецца творчай рэалізацыі адораных дзяцей. Вучні школы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі прэстыжных конкурсаў і фестываляў: адкрыты абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі» (г.Віцебск), абласны агляд-конкурс фальклорнай майстэрства дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зорак» (г.Росаны), абласны конкурс дзіцячых аркавых калектываў «Гучачая партытура» (г.Наваполацк), абласны конкурс дзіцячых тэатральных калектываў «Малая сцэна» (г.Віцебск), рэспубліканскі фестываль-конкурс «Львяня» (г.Ліда), рэспубліканскі конкурс юных піяністаў ім.І.Н.Ташчылінай (г.Мінск), рэспубліканскі конкурс юных вакалістаў «Спяваюць хлопчыкі», рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах ім.І.І.Жыновіча (г.Ліда), рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» (г.Мінск), міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі» (г.Гомель), міжнародны конкурс-выстава дзіцячай мастацкай творчасці «Славянскія ўзоры» (г.Белаярскі, Расія). Калектыў школы з'яўляецца ініцыятарам і арганізатарам адкрытага абласнога конкурсу ансамблевых калектываў «Сугучча», які штогод праходзіць на базе ўстановы. 13 вучняў і творчых калектываў Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў удастоены звання стыпендыятаў і ўладальнікаў прэмій спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Штогод лепшыя выпускнікі школы, якія пажадалі звязаць свой лёс з мастацтвам, становяцца абітурыентамі вышэйшых, спецыяльных сярэдніх устаноў адукацыі па выбраным профілі ў Рэспубліцы Беларусь.

Высокі ўзровень дасягненняў вучняў магчымы дзякуючы педагагічнаму калектыву школы, аснову якога складаюць настаўнікі, якія працуюць у школе больш за 15 гадоў і валодаюць вялікім вопытам навучання і выхавання дзяцей. Усе педагогі Лепельскай ДШМ маюць сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю. Больш за 60% настаўнікаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Дзіцячая школа мастацтваў – гэта кузня талентаў! Гэтыя таленты раскрываюцца дзякуючы працы настаўнікаў, якія заўсёды дапамогуць юным музыкантам, мастакам, танцорам, майстрам-умельцам развіць свае здольнасці, адкрыюць іх сэрцы гармоніі, дабру і прыгажосці.