Адрас: г. Лепель, вул. Савецкая, 38

Рэжым працы:

Панядзелак – выхадны

Аўторак-нядзеля 10:00 – 18:00 без абеду


Электронная пошта: museum@lepel.vitebsk-region.gov.by

Дырэктар Стэльмах Аліна Уладзіміраўна
Тэлефон: 8 02132 3 83 29

Сацыяльная сетка:

Старонка на museum.by:
http://lepel.museum.by/

Фэйсбук: https://www.facebook.com/profile.php?id=100067424930520
Інстаграм: https://www.instagram.com/lepelmuseum/

Лепельскі раённы краязнаўчы музей створаны паводле рашэння Савета Міністраў БССР 4 лістапада 1953 года. Музей размяшчаўся ў будынку былой канторы Беразінскай воднай сістэмы сярэдзіны XIX стагоддзя, які размяшчаўся на беразе Лепельскага возера. У 1959 годзе гэты будынак перанеслі на вугал вуліц Калініна і Горкага, дзе музей знаходзіўся да 2022 года. У цяперашні час музей размяшчаецца ў двухпавярховым цагляным будынку былога вінаачыснага склада 1897 года пабудовы.

Першая экспазіцыя музея адкрыта ў снежні 1954 года. Работы па стварэнні апошняй экспазіцыі завершаны ў 2024 годзе. Экспазіцыя музея адлюстроўвае развіццё гісторыі і культуры раёна з найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. У выставачнай зале музея рэгулярна праводзяцца мастацкія і тэматычныя выстаўкі.

Музей прапануе:

  • Аглядныя і тэматычныя экскурсіі
  • Часовыя экспазіцыі (выстаўкі)
  • Лекцыі па гісторыі Лепельскага раёна
  • Музейна-педагагічныя заняткі для школьнікаў
  • Тэматычныя мерапрыемствы, музейныя ўрокі
  • Сустрэчы з вядомымі людзьмі краю