Сродкі масавай інфармацыі
Установа "Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край"
Раённая газета «Лепельскі край» выдаецца з 21 лістапада 1930 года.
Раённая газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, трыма Дыпломамі Віцебскага аблвыканкама на прэмію ім. Францыска Скарыны ў намінацыі «Лепшая раённая газета».
У 2022 годзе калектыў установы «Рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край» стаў пераможцам абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі ў намінацыі «Лепшае друкаванае СМІ Віцебскай вобласці», а таксама дыпломамі і граматамі Міністэрстваў інфармацыі, абароны і эканомікі Рэспублікі Беларусь, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і многімі іншымі.
Выходзіць па аўторках (на васьмі старонках) і пятніцах (на 12-ці старонках). Распаўсюджванне вядзецца па падпісцы і ў раздроб праз кіёскі “Белсаюздрук”. Тыраж раённай газеты складае 3862 экзэмпляры.
Галоўны рэдактар - Міснік Яна Уладзіміраўна
Тэл./факс: 8 (02132) 6-66-78 (галоўны рэдактар);
6-66-80 (бухгалтэрыя).
Адрас: 211174, г. Лепель, вул. Ленінская, 8/65.
Электронны адрас: info@lepel-kraj.by