Удзел у пасяджэнні прымаюць Азаронак Віктар Уладзіміравіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Арцёменка Марына Барысаўна, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь; Худалееў Аляксандр Фёдаравіч, першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр унутранай службы; Меляшкін Сяргей Мікалаевіч, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, палкоўнік унутранай службы; Жулеў Якаў Васільевіч, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь; Астапенка Вера Мікалаеўна, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

На парадку дня традыцыйна 2 пытанні: Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" і аб стане работы па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын. Аб выкананні мерапрыемстваў па садзейнічанні занятасці насельніцтва на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Бяспека дарожнага руху, выкананне пажарнай бяспекі, прафілактыка суіцыдальных паводзін, ахова працы, прафілактыка гібелі людзей на вадзе, работа назіральных камісій, падрыхтоўка дарог да зімовага перыяду – на гэтыя і іншыя аспекты звярнулі ўвагу прысутныя.

Як было адзначана на пасяджэнні, у пытанні бяспекі грамадзян не павінна быць месца абыякавасці. І службы прафілактыкі, і педагогі, і калегі, і блізкія павінны быць уважлівыя да людзей, якія іх атачаюць. Магчыма, наша ўважлівасць і чуласць змогуць прадухіліць бяду.