З мінулага года пратэз малочнай залозы з ліфамі ўваходзіць у пералік тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, на аплату якіх можна атрымаць сацыяльную дапамогу. Побач з артапедычным абуткам, інсулінавымі шпрыцамі, тэст-палоскамі для цукровага дыябету пратэзы малочнай залозы былі найбольш запатрабаваны ў 2012 годзе.

З мінулага года пратэз малочнай залозы з ліфамі ўваходзіць у пералік тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, на аплату якіх можна атрымаць сацыяльную дапамогу. Побач з артапедычным абуткам, інсулінавымі шпрыцамі, тэст-палоскамі для цукровага дыябету пратэзы малочнай залозы былі найбольш запатрабаваны ў 2012 годзе. За кошт выдзеленых сродкаў іх набылі шасцёра чалавек. Сёлета часцей за ўсё звярталіся за аплатай вочных пратэзаў – пяцёра чалавек. Так, у першым паўгоддзі больш, чым на 12 мільёнаў было аплачана лепельчанам тэст-палосак, вочных пратэзаў, іголак і інсулінавых шпрыцаў. Дарэчы, дадзеная дапамога не залежыць ад сярэднедушавога даходу сям'і. Яна прадастаўляецца інвалідам трэцяй групы і дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, не прызнаным інвалідамі, але якія маюць патрэбу па медыцынскіх паказаннях у такіх сродках.

Вялікім попытам стаў карыстацца і ўведзены з красавіка мінулага года такі від сацыяльнай дапамогі, як узнагароджанне выдаткаў на набыццё падгузнікаў. Разлічваць на яе могуць дзеці з 4-й ступенню страты здароўя і інваліды 1-й групы. Выдаецца яна на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі. Калі ў мінулым годзе дадзеная дапамога атрымала 66 грамадзян, то ўжо за цяперашняе першае паўгоддзе яна была аказана 56.

 М. Арлова