Савет Рэспублікі на вясновай сесіі разгледзіць больш за 20 законапраектаў. Пра гэта на адкрыцці вясновай сесіі Савета Рэспублікі заявіў яго старшыня Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Савет Рэспублікі на вясновай сесіі разгледзіць больш за 20 законапраектаў. Пра гэта на адкрыцці вясновай сесіі Савета Рэспублікі заявіў яго старшыня Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Спікер падкрэсліў, што прынятыя Прэзідэнтам рашэнні па сацыяльна-эканамічным развіцці патрабуюць прынцыпова новых дзеянняў з боку парламента. Гаворка ідзе аб удасканаленні прававой базы, якая рэгулюе адносіны ў сферы дзелавой ініцыятывы, інвестыцыйнай дзейнасці, дзяржаўна-прыватнага партнёрства, а таксама аб павышэнні жыццёвага ўзроўню людзей, іх сацыяльнай абароны. Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што ў студзені гэтага года кіраўнік дзяржавы зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год. Плануецца распрацоўка 39 законапраектаў, дзвюх канцэпцый праектаў законаў. "Работа па рэалізацыі гэтага ўказа павінна прадугледжваць нарматыўна-прававое забеспячэнне практычнай рэалізацыі асноўных прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаных пятым Усебеларускім народным сходам: інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзевая палітыка", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.
"Заканатворчая дзейнасць на сучасным этапе патрабуе ўкаранення інавацыйных механізмаў падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў. У першую чаргу, арганізацыі належнага прагназавання наступстваў прыняцця актаў заканадаўства, іх рэгулюючага ўздзеяння і навуковай экспертызы", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.