Кіроўцам і пешаходам неабходна быць вельмі ўважлівымі і няўхільна выконваць ПДР.
Пры руху ў складаных умовах неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, дыстанцыю і бакавы інтэрвал, не здзяйсняць рэзкіх рухаў рулём, разгонаў і тармажэнняў. Усе, хто знаходзіцца ў аўтамабілі, павінны быць прышпілены рамянямі бяспекі, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых прыладах.Пры пагаршэнні бачнасці ўключыць блізкае святло фар, а ва ўмовах моцнай ліўні, калі працягваць рух немагчыма - спыніцца за межамі праезнай часткі і ўключыць аварыйную светлавую сігналізацыю.
Пешаходам неабходна пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Перш чым пераходзіць праезную частку, трэба пераканацца, што ўсе кіроўцы вас заўважылі і прапускаюць.
У непагадзь адмоўцеся ад паездак на мотатранспарце, веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці.