Кожны кіроўца ведае, што разам з прыемным вясновым сонцам, часта бачнасць дарогі пагаршаецца



Пры кіраванні аўтамабілем у ясны вясновы дзень, асляпляльнае сонца становіцца для кіроўцаў сапраўдным выпрабаваннем.

Рэакцыя кіроўцы на перашкоду складае прыкладна 0.25 - 0.3 секунды.

Менавіта на гэты прамежак часу бачнасць дарогі абмяжоўваецца, у выніку чаго кіроўцы часта становяцца ўдзельнікамі ДТЗ

Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны рэкамендуе, каб сонца не перашкаджала кіраваць транспартным сродкам, неабходна:

- Утрымліваць у чысціні шкла аўтамабіля;
- Выкарыстоўваць сонечны казырок і падняць сядзенне вышэй;
- Карыстацца сонечнымі акулярамі.

Калі кіруючы транспартным сродкам Вас асляпіла сонца, адразу неабходна знізіць хуткасць руху аж да прыпынку транспартнага сродку, павялічыць дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, а таксама кантраляваць напрамак руху аўтамабіля