27 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Беларускія і расійскія памежнікі ахоўваюць рубяжы Саюзнай дзяржавы не толькі са зброяй, але і з песняй. Акцыя "Разам на ахове межаў Садружнасці" з удзелам Цэнтральнага памежнага ансамбля ФСБ Расіі стартавала па Беларусі з Полацкага памежнага атрада, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага памежнага атрада Дзяніс Глебко.
Спяваючыя расійскія памежнікі павіншавалі сваіх калег з Полацкага атрада з 20-годдзем з дня ўтварэння і выступілі з двухгадзінным канцэртам у Наваполацку. У рэпертуары ансамбля - танцавальныя нумары, інструментальная музыка, песні, у тым ліку любімыя беларусамі "Купалінка", "Зачараваная", "Белавежская пушча", якія госці выканалі на беларускай мове. З гэтага выступлення пачаліся іх гастролі па Беларусі.
Дзяржпамежкамітэтам Беларусі ва ўзаемадзеянні з Памежнай службай ФСБ Расіі спланаваны канцэрты і ў іншых гарадах Беларусі - Маладзечна, Лідзе і Мінску.
Варта адзначыць, што гэта ўжо чацвёрты прыезд Цэнтральнага памежнага ансамбля ФСБ Расіі ў Беларусь у межах правядзення акцыі "Разам на ахове межаў Садружнасці". -0-
БЕЛТА
Сумесная культурная акцыя беларускіх і расійскіх памежнікаў пачалася з Полацкага пагранатрада
27.9.20120 праглядаў