29 ліпеня, Віцебскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сумесная штабная трэніроўка дазваляе аб'ектыўна ацаніць стан узброеных сіл. Такі пункт гледжання сёння журналістам выказаў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. Сумесна з членамі пастаяннага савета АДКБ ён знаёміўся з сістэмай баявой падрыхтоўкі ў 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паездка ў мабільную брыгаду была запланавана загадзя і выпадкова супала з сумеснаю штабною трэніроўкаю, якая праходзіць у Беларусі, падкрэсліў Мікалай Бардзюжа. На яго думку, незапланаваная раней праверка баявой гатоўнасці ўзброеных сіл з'яўляецца правільнай практыкай. "Нечаканая праверка гатоўнасці да неадкладных дзеянняў дазваляе аб'ектыўна ацаніць становішча спраў ва ўзброеных сілах, трэніруе падраздзяленні і злучэнні", - лічыць Мікалай Бардзюжа.
Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца сумесная штабная трэніроўка, да якой у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта, галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі прыцягнуты шэраг воінскіх часцей ВПС і войскаў ППА, сіл спецыяльных аперацый, Заходняга аператыўнага камандавання, ракетных войскаў і артылерыі.
Паездка членаў пастаяннага савета АДКБ была арганізавана па ініцыятыве беларускага боку ў рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ, якое працягваецца. Аналагічная паездка адбылася ў красавіку 2010 года ў 98-ю гвардзейскую дывізію паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расіі. Як адзначыў Мікалай Бардзюжа, вайскоўцы абедзвюх воінскіх часцей паказалі аднолькава высокі ўзровень падрыхтоўкі. -0-
БЕЛТА
Сумеснае штабное трэніраванне дазваляе аб'ектыўна ацаніць стан узброеных сіл - М.Бардзюжа
29.7.20110 праглядаў