21 мая 2019 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта. Падведзены вынікі выканання пратакола даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Бароўскага сельсавета. Са справаздачай аб праведзенай рабоце выступіў Кляшторны Валерый Віктаравіч – старшыня Бароўскага сельскага выканаўчага камітэта.
21 мая 2019 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
Падведзены вынікі выканання пратакола даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Бароўскага сельсавета. Са справаздачай аб праведзенай рабоце выступіў Кляшторны Валерый Віктаравіч – старшыня Бароўскага сельскага выканаўчага камітэта.
Таксама на пасяджэнні разгледжаны вынікі правядзення сходаў і абходаў, сустрэч у працоўных калектывах на тэрыторыі Баброўскага сельсавета, абмеркаваны пытанні і звароты грамадзян, якія паступілі падчас іх правядзення кіраўніцтвам райвыканкама, дэпутацкім корпусам рэгіёна.
З дакладам аб рабоце Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблторф» па забеспячэнні насельніцтва раёна цвёрдым палівам выступіў дырэктар філіяла Пшонка Васіль Канстанцінавіч.
Далей адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў па пытанні рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» на тэрыторыі Баброўскага сельсавета.
Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з перспектывамі і планамі развіцця паляўнічай гаспадаркі і прылеглай тэрыторыі АДА «ЛебурХантФіш», УП «ЛебурОхотИнвест» у в.Доўгае Баброўскага сельсавета, наведалі «Дом рыбалова» і прылеглую прыбярэжную зону ў в.Несіна, кандытарскі цэх па вытворчасці прадуктаў для здаровага харчавання ЧУСП «Дэль мар» у аг.Баброва, дом паляўнічага і рыбалова «Хуторок» ЗАТ «Еўраэкасэрвіс».