Акрамя разгляду матэрыялаў, якія паступілі ў камісію па справах непаўналетніх, Анатоль Бурмістроў выступіў з інфармацыяй аб крымінагеннай абстаноўцы ў падлеткавым асяроддзі па выніках трох кварталаў 2024 года.

  Шлях да значнага зніжэння падлеткавай злачыннасці – эфектыўнае ўзаемадзеянне ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, а таксама ўцягванне непаўналетніх у культурную, спартыўную і вучэбна-пазнавальную сферы. Занятасць дзяцей павінна пастаянна быць у цэнтры ўвагі, - падкрэсліла старшыня камісіі Вераніка Хомбак.