Дэпутаты раёна, кіраўнікі і спецыялісты службаў сёння сустрэліся на сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта

У пасяджэнні прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак.

У цэнтры ўвагі дэпутацкага корпуса апынуліся пытанні жыццядзейнасці Домжарыцкага сельсавета.

Вынікі правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам, навядзенне парадку і добраўпарадкаванне, папярэджанне надзвычайных сітуацый, правапарадак - гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі прысутныя.

Таксама на пасяджэнні сёння разгледзелі выкананне даручэнняў, дадзеных у ходзе правядзення Дня Горскага сельсавета.