Дэпутаты раёна, кіраўнікі і спецыялісты службаў сустрэліся на сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта.

У цэнтры ўвагі дэпутацкага корпуса апынуліся пытанні жыццядзейнасці Горскага сельсавета. Вынікі правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам, навядзенне парадку і добраўпарадкаванне, папярэджанне надзвычайных сітуацый, правапарадак - гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі прысутныя.

Таксама на пасяджэнні разгледзелі выкананне даручэнняў, дадзеных падчас правядзення Дня Валасовіцкага сельсавета.