Сёння галоўнымі для абмеркавання сталі пытанні Горскага сельскага выканаўчага камітэта. Традыцыйна адказныя выканаўцы далажылі, якія праблемы былі пазначаны мясцовымі жыхарамі падчас правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам.
Сёння галоўнымі для абмеркавання сталі пытанні Горскага сельскага выканаўчага камітэта. Традыцыйна адказныя выканаўцы далажылі, якія праблемы былі пазначаны мясцовымі жыхарамі падчас правядзення сходаў і сустрэч з насельніцтвам.
Гандлёвае забеспячэнне, жыллёва-камунальнае абслугоўванне, выкананне аўтаўладальнікамі хуткаснага рэжыму, выдаленне аварыйных дрэў, адлоў бяздомных сабак і катоў, вулічнае асвятленне, работы аўталаўкі, добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі - гэтыя і іншыя тэмы гучалі ад вяскоўцаў.
Разгледзелі сёння таксама пытанні навядзення парадку і добраўпарадкавання на тэрыторыі Горскага сельсавета, выкананне зямельнага заканадаўства, работу сацыяльнага абслугоўвання, забеспячэнне пажарнай бяспекі, стан правапарадку.
Дэталёва і ўсебакова абмеркавалі таксама пытанне "Аб ідэалагічнай і інфармацыйна-тлумачальнай рабоце з насельніцтвам па месцы жыхарства на тэрыторыі Лепельскага раёна".
Як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, у пытаннях арганізацыі камфортных умоў жыццядзейнасці ў сельскіх населеных пунктах вядучая роля адведзена старшыням сельвыканкамаў.
Для вас не можа быць дробных і неістотных праблем. Вы павінны ведаць, што хвалюе кожнага жыхара той ці іншай вёскі ці аграгарадка, рэагаваць на іх звароты і пажаданні, падтрымліваць у цяжкіх сітуацыях. Вы, старшыні сельвыканкамаў, - галоўныя праваднікі паміж дзяржаўнай палітыкай і мясцовымі жыхарамі.