16 студзеня, Віцебск /Дыяна Курыла - БЕЛТА/. Сумесныя вучэнні ратавальнікаў Беларусі і Расіі пройдуць летам 2012 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіль Чакан.
У адпаведнасці з рашэннем, прынятым летась на сумеснай калегіі МНС Беларусі і Расіі, два ведамствы правядуць шырокія тактыка-спецыяльныя вучэнні. Месцам правядзення выбраны прыгранічныя з Расіяй Дубровенскі і Аршанскі раёны. Мяркуецца, што тэмай вучэнняў стане ліквідацыя надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару. З расійскага боку ў іх возьмуць удзел сілы і сродкі МНС Расійскай Федэрацыі па ліквідацыі аварый і НС на магістральных нафта-, газа- і прадуктаправодах.
На думку Васіля Чакана, правядзенне падобных вучэнняў спрыяе ўзаемадзеянню службаў выратавання, павышае прафесіяналізм. Аналагічныя вучэнні беларускіх ратавальнікаў з калегамі з Латвіі і Літвы паказалі сваю эфектыўнасць.-0-
БЕЛТА
Сумесныя вучэнні ратавальнікаў Беларусі і Расіі пройдуць летам на тэрыторыі Віцебскай вобласці
16.1.20120 праглядаў