Пры правядзенні прафілактычнай работы асаблівая ўвага надавалася наяўнасці і спраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння на сельскагаспадарчай тэхніцы, задзейнічанай пры ўборцы ўраджаю, веданню першачарговых дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, навыкам па прымяненні першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама нумароў выкліку экстранных службаў.
З работнікамі прадпрыемства, задзейнічанымі пры ўборцы ўраджаю, праведзены дадатковыя гутаркі аб неабходнасці выканання правіл пажарнай бяспекі і недапушчэнні дзеянняў, здольных пацягнуць узнікненне пажару.