9 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Праект указа аб выплаце аднаразовай дапамогі пенсіянерам і бюджэтнікам у найбліжэйшы час будзе ўнесены ўрадам на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Пра гэта паведаміла сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна падчас наведвання Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў пры маніторынгу работы ўстаноў сацабслугоўвання Віцебскай вобласці.
"Дакумент узгоднены з усімі зацікаўленымі ведамствамі. Саветам міністраў у найбліжэйшы час ён будзе ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Робіцца ўсё, каб у максімальна кароткія тэрміны гэты ўказ падпісаць", - сказала міністр.
Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу на той факт, што ў ведамства ўжо паступаюць званкі з нагоды выплат. Яна растлумачыла, што для гэтага патрабуецца некаторы час. У прыватнасці, неабходна кансалідаваць грошы, падрыхтаваць праграмны прадукт. Міністр адзначыла, што аднаразовая дапамога тычыцца вельмі вялікай колькасці людзей: толькі непрацуючых пенсіянераў у Беларусі налічваецца 1 млн. 847 тыс. чалавек, а яшчэ каля 1 млн. работнікаў бюджэтнай сферы. "Важна не выпусціць ніводнага чалавека, ніводную катэгорыю, добра ўсё прадумаць", - падкрэсліла яна.
Касаючыся памеру аказання аднаразовай дапамогі, міністр нагадала, што непрацуючыя пенсіянеры і работнікі бюджэтнай сферы атрымаюць па Br500 тыс. "Калі казаць пра нейкія дадатковыя катэгорыі, то гэта будзе вядома пасля апублікавання ўказа", - дадала Мар'яна Шчоткіна, падкрэсліўшы, што праект дакумента падрыхтаваны ў максімальна кароткія тэрміны і ў максімальна кароткія тэрміны будзе падпісаны.-0-
БЕЛТА
Саўмін у бліжэйшы час унясе ў Адміністрацыю Прэзідэнта на разгляд праект указа аб выплаце аднаразовай дапамогі - М.Шчоткіна
9.9.20110 праглядаў