20 лютага, Лепель /Ул. інф./. У найбліжэйшай будучыні для людзей з наркалагічнай залежнасцю ў Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы адкрыюць яшчэ адно аддзяленне. Размесціцца яно ў пустым цяпер двухпавярховым корпусе №1.

20 лютага, Лепель /Ул. інф./. У найбліжэйшай будучыні для людзей з наркалагічнай залежнасцю ў Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы адкрыюць яшчэ адно аддзяленне. Размесціцца яно ў пустым цяпер двухпавярховым корпусе №1.

У бальніцы працуе чатыры аддзяленні: два псіхіятрычных, наркалагічнае і псіхасаматычнае. Чаму выбар упаў менавіта на новае аддзяленне для наркалагічных хворых? Гэта заканамерна: апошнім часам назіраецца рост колькасці пацыентаў менавіта з дадзеным захворваннем. Прычым, гэтай хваробай пакутуюць людзі любога ўзросту.

Суседнічаць з наркалагічным аддзяленнем у новым будынку будзе адміністрацыя, адкрыюць вялікую актавую залу. Два корпусы злучаць пераходам, тым самым наблізяць планіроўку да тыпавой. На 40-50 павялічыцца колькасць ложкаў, з'явяцца новыя працоўныя месцы для чалавек 25-30. Кошт гэтага рамонту – чатыры мільярды рублёў. І разлічваюць зрабіць усе работы за год. Памяшканне, адрамантаванае сёння для адміністрацыі, выкарыстаюць для медыцынскага архіва. А таксама тут будуць праводзіць кансультацыі псіхолагі. Дарэчы, пару гадоў таму ў штатным раскладзе такой пасады не было, зараз жа працуе два псіхолага.

Яшчэ адно новаўвядзенне - у першым квартале ўкараняць сучасную методыку працы з людзьмі, якія пакутуюць алкагольнай залежнасцю. Для гэтага закупляецца абсталяванне коштам больш за 20 мільёнаў рублёў. Дапамогу пацыентам акажа брыгада ўрачоў – псіхолаг, тэрапеўт, наркалаг, псіхатэрапеўт. Нядаўна лепельскія спецыялісты па гэтым профілі прайшлі падрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.