13 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Вучоныя з Беларусі, Расіі, Украіны і Партугаліі возьмуць удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: стан, праблемы, перспектывы" у Віцебску 13-15 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дэкан біялагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ВДУ) імя П.Машэрава Віталь Кузьменка.
Біялагічны факультэт ВНУ прымаў актыўны ўдзел у выданні трох рэдакцый Чырвонай кнігі Беларусі. Гэтая канферэнцыя праводзіцца напярэдадні падрыхтоўкі чацвёртага выдання і заклікана актуалізаваць пералік рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення відаў жывёл і раслін, пазнаёміцца з нацыянальным вопытам складання падобных выданняў, растлумачыў Віталь Кузьменка.
Да ўдзелу заяўлена 86 дакладаў, якія будуць прачытаны ў дзвюх секцыях: "Сучасны стан рэдкіх, знікаючых відаў жывёл Беларускага Паазер'я і сумежных тэрыторый" і "Сучасны стан рэдкіх і ахоўваемых відаў раслін Беларускага Паазер'я і сумежных тэрыторый".
Як чакаецца, у працы канферэнцыі возьмуць удзел больш за 90 прадстаўнікоў навуковых супольнасцей Беларусі, Расіі, Украіны, упершыню цікавасць праявіла Партугалія.
Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць ВДУ і Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Першае выданне Чырвонай кнігі было падрыхтавана ў 1981 годзе, другое - у 1993 годзе. Спіс трэцяга выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны ў адпаведнасці з "Асноўнымі напрамкамі прымянення крытэрыяў Чырвонай кнігі міжнароднага саюза аховы прыроды (МСАП) на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях" у 2006 годзе. У Чырвоную кнігу ўнесена 189 відаў жывёл, 274 віды раслін.-0-
БЕЛТА
Сучасны стан Чырвонай кнігі Беларусі абмяркуюць навукоўцы з чатырох краін сёння ў Віцебску
13.12.20110 праглядаў