Сучасны рэсурсны цэнтр абсталяваны на базе Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы адукацыі Уладзімір Шыцько.

Сучасны рэсурсны цэнтр абсталяваны на базе Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы адукацыі Уладзімір Шыцько.

Паводле яго слоў, з прапановай абсталяваць рэсурсны цэнтр найноўшай сельскагаспадарчай тэхнікай айчынных вытворцаў на бязвыплатнай аснове каледж выйшаў на Міністэрства эканомікі паўгода таму. Ідэя знайшла падтрымку як у ведамстве, так і ў кіраўніцтва прадпрыемстваў, якія вылучылі для навучання найноўшыя ўзоры выпускаемай тэхнікі. Напрыклад, ААТ "Гомсельмаш" прадаставіў камбайн апошняй мадэлі, Мінскі трактарны завод - два трактары. Машынны парк рэсурснага цэнтра папоўніўся таксама сучаснымі дыскатарам, сеялкай і іншымі сельгасмашынамі, якія ўжываюцца сёння ў перадавых гаспадарках. Па дамоўленасці з партнёрамі, праз год гэтая тэхніка вернецца на прадпрыемствы, а ўзамен яны дашлюць апошнія ўзоры выпускаемай прадукцыі.

Да гэтага часу такая форма ўзаемадзеяння з вытворцамі ў Беларусі не практыкавалася - агратэхкаледж у Гарадку стаў першым. Уладзімір Шыцько канстатаваў, што праблема, звязаная з атрыманнем студэнтамі актуальнай адукацыі, існавала, бо атрыманыя рабятамі на састарэлых машынах навыкі не адпавядалі рэаліям дня, з прыходам на месца працы маладыя спецыялісты вымушаны былі праходзіць дадатковую падрыхтоўку замест таго, каб эфектыўна працаваць.

Дырэктар адзначыў, што падрыхтоўку ў рэсурсным цэнтры гарадзецкага каледжа будуць праходзіць не толькі яго навучэнцы, але і студэнты іншых устаноў адукацыі сельскагаспадарчага профілю, групы якіх будуць накіроўвацца сюды для практыкі на адзін-два тыдні. Таксама тут плануецца праводзіць перападрыхтоўку кадраў. Такім чынам, будзе задзейнічаны ўвесь патэнцыял рэсурснага цэнтра. У будучыні такі вопыт працы плануецца распаўсюдзіць і на рэсурсныя цэнтры іншых устаноў адукацыі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)