З нагоды грандыёзнай даты ЛК запускае спецыяльную рубрыку, дзе будзе дзяліцца з нашымі чытачамі цікавымі фактамі пра знакаміты прыродаахоўны комплекс Еўропы
Бярэзінскі біясферны запаведнік - гэта адзіная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь асабліва ахоўваемая прыродная тэрыторыя самага высокага рангу. Унікальны прыродны комплекс, які ўключае выключнае разнастайнасць розных тыпаў лясоў, лугоў і балот, унікальны пойменны комплекс ракі Бярэзіны, мноства вялікіх і малых рэк, непаўторныя азёры.
30 студзеня 1925 года Савет Народных Камісараў БССР з мэтай аховы і размнажэння каштоўных дзікіх жывёл, асабліва рачных баброў, выдаў Дэкрэт «Аб заснаванні дзяржаўнага паляўнічага запаведніка ў Барысаўскім акрузе» – Бярэзінскага запаведніка.