19 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сава з савянятамі жыве па суседстве з адміністрацыйным будынкам упраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, расказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення Сяргей Матарэнак.
Пра мудрасць птушкі ходзяць легенды. Вось і гэтая сава пацвердзіла рэпутацыю і разумнай, і дальнабачнай. Сваім домам яна зрабіла пакінутае сарочынае гняздо на вельмі высокай елцы прама насупраць вокнаў начальніка ДАІ УУС, тым самым забяспечыўшы сабе і дзецям высокае заступніцтва і бяспеку.
Сяргей Матарэнак, аматар і знаўца дзікай прыроды, да незвычайных суседзяў ставіцца з вялікай сімпатыяй, але абавязкі начальніка ўпраўлення ДАІ не дазваляюць яму падоўгу з акенца назіраць за птушкамі. Праўда, тое, што птушаняты з гнязда ўжо вылецелі і цяпер спрабуюць розныя хуткасныя рэжымы палёту вакол роднага гнязда, не засталося імі незаўважаным. "Пакуль парушэнняў не выяўлена", - пажартаваў ён.
Прафесійнае назіранне за "міліцэйскімі" савамі ўзялі на сябе арнітолагі біялагічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта імя П.Машэрава. Яны акольцавалі саву і яе малых.
Дарэчы, убачыць саў у Віцебску - не такая ўжо і рэдкасць. Карэспандэнт БЕЛТА таксама была сведкай таго, як лясная жыхарка раннім вечарам спакойна сядзела на елцы ў цэнтры горада.-0-
БЕЛТА
Савы пасяліліся каля будынка ДАІ ў Віцебску
19.6.20120 праглядаў