Маёмасць берагуць не толькі замкі.

Маёмасць берагуць не толькі замкі.

Амаль кожнае трэцяе злачынства здзяйсняецца з-за бестурботных адносін да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзей любіць лёгкую здабычу. Ім не падабаюцца зачыненыя вокны, бо звон разбітага шкла можа прыцягнуць увагу. Нават найпрасцейшыя меры засцярогі дапамогуць Вам захаваць Вашу маёмасць:

ПАМЯТАЙЦЕ:

- умацуйце свой дачны домік моцнымі запорнымі прыладамі;
- каштоўныя рэчы па-за дачным сезонам, вывезіце да месца пастаяннага пражывання;
- не пакідайце каля дома без нагляду каштоўныя рэчы, гаспадарчы інвентар, ровары, транспартныя сродкі;
- не прыцягвайце да гаспадарчых работ незнаёмых асоб, не пускайце іх у домаўладанне, не заставайцеся з імі сам-насам;
- самая надзейная гарантыя захаванасці Вашай маёмасці – устаноўка прыбораў ахоўнай сігналізацыі. Даведкі аб яе ўстаноўцы Вам паведамяць у раённым аддзяленні Дэпартамента «Ахова».
- памятайце, што, захоўваючы асцярожнасць, Вы можаце папярэдзіць злачынства. А гэта значна лягчэй, чым знайсці асоб, якія здзейснілі крадзеж.

Аб усіх падазроных асобах, альбо аб падрыхтоўваемых і здзейсненых злачынствах просім паведаміць па тэл. 4 70 83 або 102.

Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі
Лепельскага РАУС