Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій падрыхтаваў па замове Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі электронны каталог інавацыйных тэхналагічных прапаноў арганізацый НАН. Такая інфармацыя размешчана на сайце НАН, паведамляе БЕЛТА.

Інфармацыя ў каталогу прадстаўлена на рускай і англійскай мовах згодна з класіфікацыяй, прынятай у Еўрапейскай сетцы падтрымкі прадпрымальніцтва і трансферу тэхналогій (Enterprise Europe Network). Каталог уключае інфармацыю аб 258 інавацыйных тэхналагічных прапановах па 17 абласцях класіфікацыі і забяспечаны пошукавай сістэмай і модулем анлайн-перакладу на больш чым 90 моў.
Анлайн-сэрвіс прызначаны дапамагчы наладжванню сувязяў з патэнцыйнымі партнёрамі для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і ўдзелу ў сумесным праектах і прадпрыемствах, а таксама будзе служыць свайго роду анлайн-вірынай для заказчыкаў навукаёмістай прадукцыі.