12 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Асацыяцыі саветаў нададуць новы імпульс працы мясцовых Саветаў дэпутатаў. Такую кропку гледжання сёння на першай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Батура, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Закон "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь", які ўступае ў сілу ў пачатку ліпеня бягучага года, прадугледжвае для саветаў з мэтай эфектыўнага ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў, абароны агульных інтарэсаў і аказання ўзаемадапамогі ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, іншага садзейнічання ажыццяўленню функцый мясцовага самакіравання магчымасць стварэння аб'яднанняў у форме асацыяцый саветаў, нагадаў спікер верхняй палаты.
На яго думку, стварэнне асацыяцый актывізуе дзейнасць саветаў, дапаможа ім больш актыўна ўключыцца ў рэалізацыю дзяржаўных праграм, што ў канчатковым выніку надасць новы імпульс працы мясцовых саветаў, у першую чаргу першаснага ўзроўню.-0-
БЕЛТА
Стварэнне асацыяцый надасць новы імпульс працы мясцовых саветаў - Б.Батура
12.5.20100 праглядаў