8 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Стварэнне палітычнай партыі на базе рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" з'яўляецца наспелай неабходнасцю. Такое меркаванне выказаў сёння міністр інфармацыі Беларусі, член рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Алег Праляскоўскі, выступаючы перад удзельнікамі II справаздачна-выбарнай канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Белая Русь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр падкрэсліў, што пытанне аб пераўтварэнні ў партыю будзе разглядацца восенню на рэспубліканскім з'ездзе арганізацыі. "Лічу, што такая партыя патрэбна і павінна з'явіцца. "Белая Русь" гатова да пераўтварэння, гатова стаць палітычнай партыяй", - падкрэсліў Алег Праляскоўскі, выказаўшы надзею, што такое рашэнне будзе прынята.
"Галоўным выклікам на новым этапе стане ператварэнне "Белай Русі" у суб'ект публічнай палітыкі з усімі яе атрыбутамі, наяўнасцю экспертаў па самых розных напрамках жыццядзейнасці, правядзеннем дыскусій, рэалізацыяй адзінай актыўнай палітыкі і г.д.", - сказаў Алег Праляскоўскі. Ён нагадаў, што наша краіна жыве ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. "Хоць удзел у гэтых аб'яднаннях адпавядае эканамічным інтарэсам Беларусі, практыка паказала, што часта і ў гэтых арганізацыях неабходна праяўляць намаганні для адстойвання і абароны сваіх інтарэсаў. І тут палітычным партыям, грамадскім аб'яднанням, прафесійным, галіновым асацыяцыям належыць асаблівая роля. Таму з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што стварэнне палітычнай партыі на базе нашай арганізацыі з'яўляецца наспелай неабходнасцю", - заключыў Алег Праляскоўскі.-0-
БЕЛТА
Стварэнне палітычнай партыі на базе РГА "Белая Русь" з'яўляецца насушнай неабходнасцю - А.Пралескоўскі
8.6.20120 праглядаў